Nuteki, Aura, Napoli ды іншыя напісалі свае гімны на хакейны чэмпіянат

Журы атрымала 35 музычных кампазіцый, у тым ліку нашумелую песню слуцкага паэта Дзмітрыя Рудакоўскага.



У дырэкцыі па правядзенні чэмпіянату кажуць, што ўзнагарода за перамогу вельмі сціплая — квіткі на адзін з матчаў.



На конкурс даслалі заяўкі музыкі самых розных узростаў, адзначае tut.by. Напрыклад, самаму малодшаму, Уладзіславу Лазараву, тольк 13 гадоў. Канкурэнцыю яму склаў вядомы ў Беларусі паэт-песеннік Кастусь Цыбульскі. Паўдзельнічалі і зоркі айчыннай эстрады. Сваё бачанне гімна прапанавалі групы Nuteki, Aura, Napoli, Las Vegas, дуэт Ніна Багданава і Юзары, Алена Лебедзева ды іншыя.



Пераможцу конкурсу да 1 лютага абярэ прафесійнае журы. Ацэньваць кампазіцыі будуць па тым, наколькі яны адпавядаюць тэме конкурсу, наколькі яркай і запамінальнай з'яўляецца мелодыя песні і ў чым яе мастацкая і музычная каштоўнасць.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі