“Нябесная сотня” налічвае ўжо 101 байца

Пра гэта паведамляе суполка ў Фэйсбуку “Еўрамайдан-SOS”. Цяжкія траўмы галавы і шыйнага аддзелу пазваночніка прывялі да комы, Іван Наканечны так і не прыйшоў у прытомнасць.



Афіцэр штодня прысутнічаў на Майдане з часу жорсткага разгону студэнтаў 30 лістапада 2013 года. На просьбы сваякоў берагчы сябе ён заўсёды адказваў, што “даваў ваенную прысягу абараняць свой народ”.



Іван Наканечны — 101 баец, які далучыўся да “Нябеснай сотні”.



6 сакавіка ўкраінскае Міністэрства аховы здароўя паведаміла, што колькасць загінулых ў сутыкненнях у цэнтры Кіева з 30 лістапада 2013 году дасягнула 100 чалавек.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі