Някляеў: Яновіч — пісьменнік не рэгіянальны, а агульнабеларускі

Нагадаем, што ўчора ў Польшчы памёр беларускі пісьменнік з Беласточчыны Сакрат Яновіч. Уладзімір Някляеў высока ацэньвае даробак падляшскага творцы:

Някляеў: "Нягледзячы на тое, што Сакрат Яновіч пражыў сваё жыццё на Падляшшы, на Беласточчыне, у Варшаве — увогуле, у цяперашняй Польшчы, ён далёка не рэгіянальны пісьменнік, не рэгіянальны мысляр. І асоба не рэгіянальнага, а ўсебеларускага маштабу! Па сваім таленце, па сваім розуме, па сваім уяўленні пра гэты свет ён, безумоўна, адносіцца да найбольш маштабных асобаў нашай культуры і, у прыватнасці, літаратуры".

Калі ў 1999 годзе Някляеў апынуўся па-за межамі Беларусі, Яновіч прапанаваў яму жытло — на неабмежаваны час.

Някляеў: "Я не скарыстаўся такой гасціннай прапановай спадара Яновіча і прыехаў толькі на тры дні. Але я дагэтуль згадваю гэтыя тры дні як вельмі цёплыя і шчырыя ў маім жыцці. Ён усяляк стараўся стварыць такія ўмовы, каб мне гэты свет не здаваўся варожым, каб я не адчуваў сябе сіратой у ім. Карацей, паводзіўся так, як павінен паводзіцца чалавек, для якога іншыя людзі неабыякавыя".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі