Някляева будуць праводзіць на Усебеларускі сход афіцыйна

Трое магілёўскіх актывістаў звярнуліся ў мясцовы гарвыканкам па дазвол на правядзенне пікету дзеля збору подпісаў за вылучэнне дырэктара даследча-асветніцкай установы "Рух наперад" Уладзімера Някляева дэлегатам на Чацвёрты ўсебеларускі народны сход, паведамляе Радыё Свабода. Заяўнікі хочуць правесці пікет 15 жніўня ад 16 да 20 гадзіны на пляцоўцы перад гарадскім Домам Быту. Пад заяўкай паставілі свае подпісы юрысконсульт Свабоднага прафсаюзу Беларускага Сяргей Фамін, старшыня дабрачыннага грамадскага аб’яднання "Кропля жыцця" Ігар Каваленка ды беспрацоўная Аксана Закрэўская.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі