Някляева прывезлі дахаты, ён падзякаваў людзям за падтрымку (відэа, гук)

Людзі са схаванымі тварамі вывелі Уладзіміра Някляева з мікрааўтобуса. Пасля 41 дня зняволення палітык выглядаў не вельмі добра... Да пад'езда свайго дома ён ішоў няўпэўненай хадой і дзякаваў усім, хто падтрымліваў яго "у гэтыя нялёгкія часы".


Някляеў не змог нічога распавесці журналістам пра знаходжанне за кратамі. Палітык сказаў, што яму забаронена даваць інтэрв'ю. Зараз ён знаходзіцца ў сваёй кватэры з жонкай і, як мяркуецца, ахоўнікамі з ліку супрацоўнікаў органаў дзяржбяспекі пад хатнім арыштам.


Мікрааўтобус са звычайнымі нумарамі, у якім прывезлі экс-кандадата, працяглы час стаяў непадалёк ад яго дома. Перад тым, як Някляева падвезлі да пад'езду, у яго кватэру падняліся двое ў цывільным і выгналі адтуль усіх апроч жонкі. 


Адзначым, што палітык выглядае не вельмі добра, з машыны ён ішоў пахістваючыся.








***

22.32 З кватэры Някляева выгналі ўсіх, акрамя жонкі Вольгі. Да пад'езду, дзе жыве Някляеў пад'ехаў мікрааўтобус. Мяркуецца, што ў ім знаходзіцца Някляеў.

***
21:10 Уладзімір Някляеў і Сяргей Вазняк не з'явіліся дома. Нагадаем, БЕЛТА змясціла інфармацыю, што яны адпушчаны з СІЗА КДБ.

Акрамя іх былі адпушчаны Алег Корбан, Анатоль Паўлаў, Уладзімір Кобец, Ірына Халіп і Наталля Радзіна.

Дагэтуль месцазнаходжанне Някляева, які адпушчаны пад хатні арышт, невядомае. Жонка Някляева Вольга нічога не ведае пра лёс свайго мужа пасля вызвалення з КДБ. Дзяжурная служба КДБ не дае ніякай інфармацыі.

Даведка (артыкул 125 Крымінальна-працэсуальнага кодэкса РБ).
 
Хатні арышт можа суправаджацца наступнымі мерамі, якія ўжываюцца як паасобку, так і ў дапушчальнай сукупнасці :

1) забаронай выхаду з жытла поўнасцю або ў пэўны час;

2) забаронай тэлефонных перамоў, адпраўлення карэспандэнцыі і выкарыстання сродкаў сувязі, за выключэннем выпадкаў, прадугледжаных пунктам 5 часткi другой гэтага артыкула;

3) забаронай мець зносіны з пэўнымі асобамі і прымаць каго б там ні было ў сябе;

4) прымяненнем электронных сродкаў кантролю і ускладаннем абавязкі насіць пры сабе гэтыя сродкі і абслугоўваць іх работу;

5) ускладаннем абавязкі адказваць на кантрольныя тэлефонныя званкі або іншыя сігналы кантролю, тэлефанаваць па тэлефоне ці асабіста з'яўляцца ў пэўны час у орган дазнання ці іншы орган, які ажыццяўляе нагляд за паводзінамі падазронага або абвінавачанага;

6) усталяваннем нагляду за падазраваным ці абвінавачваным або яго жыллём, а таксама аховай яго жылля або адведзенага яму ў жыллё памяшкання;

7) іншымі падобнымі мерамі, якія забяспечваюць належныя паводзіны і ізаляцыю падазраванага, абвінавачанага ад грамадства.


Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі