Нямецкая паліцыя затрымала ў аэрапорце беларускага суддзю Івана Дзядзюлю
Нядаўна ён абслугоўваў у Стакгольме фінальны матч чэмпіянату свету па хакею паміж камандамі Швецыі і Швейцарыі.
На радзіму Дзядзюля дабіраўся праз Нямеччыну. У аэрапорце Франкфурта яго затрымала паліцыя.
"Нават не ведаю, чаму выклікаў нейкія падазрэнні, — распавядае арбітр у інтэрв'ю газеце "Прессбол". — Ніхто нічога не патлумачыў. Пасля пашпартнага кантролю падышоў чалавек, папрасіў дакументы. Затым мяне завялі ў пастарунак, дзе правялі пільны дагляд. Потым адпусцілі".
Паводле слоў Івана Дзядзюлі, паліцыянты толькі паўсміхаліся, калі даведаліся, што перад імі суддзя, які вяртаецца з чэмпіянату свету.
Фота — belarushockey.com, Прессбол