"Нёман" выйграў у "Металурга" першы матч фінальнай серыі чэмпіянату Беларусі
Заўзятары "Нёмана" / vk.com/hcneman
"Нёман" выйграў у "Металурга" першы матч фінальнай серыі чэмпіянату Беларусі па хакеі — 2:0 (0:0, 2:0, 0:0). Паядынак у сераду прайшоў у Лядовым палацы ў Гродне.
14 красавіка "Нёман" зноў прыме жлобінцаў на сваёй пляцоўцы.
Фінальная серыя працягваецца да чатырох перамог адной з каманд.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.