Офіс прэзідэнта Украіны: генпракурор і кіраўнік СБУ не звольненыя, а адхіленыя

Офіс прэзідэнта Украіны: генпракурор і кіраўнік СБУ не звольненыя, а адхіленыя

Кіраўнік СБУ Іван Баканаў і генпракурор Ірына Венедыктава не звольненыя, а толькі адхіленыя ад свах пасадаў. Рашэнне пра іх далейшую працу будзе прынятае па выніках службовай праверкі. Пра гэта заявіў намеснік кіраўніка офіса прэзідэнта Украіны Андрэй Смірноў.

"Гаворка ідзе пра тое, што генеральны пракурор вызвалены ад пасады, а кіраўнік СБУ часова адхілены ад выканання ўскладзеных на яго абавязкаў. Гэта звязана з тым, што прэзідэнт і мы ўсе досыць доўга чакалі больш канкрэтных і, магчыма, радыкальных вынікаў ад кіраўнікоў гэтых органаў па ачышчэнні ад калабарантаў і дзяржаўных здраднікаў", — перадае Бі-Бі-Сі ягоныя словы.

Як распавядала Еўрарадыё, рашэнне наконт кіраўніка СБУ і генпракурора Уладзімір Зяленскі прыняў 17 ліпеня. Ён патлумачыў, што некалькі дзясяткаў людзей з абодвух ведамстваў пайшлі на супрацоўніцтва з расійскімі акупантамі. 

Дарэчы, абое кіраўнікі — даўнія паплечнікі Зяленскага. З Іванам Баканавым, які ўзначальвае СБУ, яны знаёмыя з дзяцінства.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі