"Омікрон" распаўсюджваецца па свеце, Японія прыпыняе выдачу віз

Новы штам ўпершыню быў выяўлены на поўдні Афрыкі​ / Reuters
Новы штам ўпершыню быў выяўлены на поўдні Афрыкі​ / Reuters

Выпадкі заражэння новым штамам каронавіруса "омікрон" выяўлены ў Канадзе, а таксама ў Аўстрыі, Францыі і Швейцарыі. У большасці выпадкаў носьбітамі апынуліся людзі, якія прыбылі з Афрыкі.

Японія з 30 лістапада прыпыняе выдачу новых віз, паведамляе ТАСС. Японскі прэм'ер-міністр Фуміа Кісіда сказаў, што гэта часовая мера — да высвятлення сітуацыі з новым штамам. Афіцыйна на тэрыторыі краіны пакуль не выяўлена выпадкаў заражэння "омікронам". Але медыкі правяраюць аднаго мужчыну, які прыляцеў з Намібіі. У яго знойдзены каранавірус. Лекары цяпер вызначаюць, які менавіта штам стаў прычынай захворвання.

Нагадаем, раней стала вядома, што Ізраіль з панядзелка закрыў межы для замежнікаў і ўвёў абавязковую ізаляцыю для ізраільцян, якія вярнуліся з замежных паездак.

На мінулым тыдні Сусветная Арганізацыя Аховы здароўя (СААЗ) пазначыла штам каранавіруса ст.1.1.529, выяўлены на поўдні Афрыкі, грэцкай літарай "омікрон". Паводле ацэнкі экспертаў СААЗ, у гэтай разнавіднасці "маецца вялікая колькасць мутацый, шэраг якіх выклікае занепакоенасць". У прыватнасці ёсць меркаванне, што ў выпадку гэтага штаму існуючыя вакцыны могуць быць менш эфектыўныя.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі