Па бязвізавым рэжыме Беларусь сёлета наведалі больш за 54 тысячы замежнікаў

Па бязвізавым рэжыме Беларусь сёлета наведалі больш за 54 тысячы замежнікаў

У 2017 годзе Беларусь па бязвізавым рэжыме наведалі больш за 54 тысячы замежнікаў. Такую лічбу назвала кансультант Дэпартамента па турызме Міністэрства спорту і турызму Марына Масташова, перадае БЕЛТА.

Па яе словах, замежныя турысты ў Беларусь ехалі з 67 краінаў свету. "Большая частка тых, хто прыехаў, — грамадзяне Германіі, больш за 8 тысяч чалавек", — удакладніла Масташова.

Бязвізавы рэжым для замежных турыстаў у Беларусі пачаў дзейнічаць з пачатку года. замежнікі могуць наведваць нашу краіну на працягу пяці сутак без візы, калі прыляцяць праз Нацыянальны аэрапорт "Мінск". Гэты рэжым распаўсюджваецца на грамадзян 80 краінаў свету. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі