Па Гродне гуляла казуля, якая ўцякла з заапарка (відэа)

Па Гродне гуляла казуля, якая ўцякла з заапарка (відэа)

Па Гродне гуляла казуля, якая ўцякла з заапарка. Як піша "Гродзенская праўда", здарэнне адбылося раніцай 25 траўня. Жывёла не выглядала спалоханай, яна падыходзіла да людзей.

Тым часам у Гродзенскім заапарку ахова заўважыла адсутнасць у вальеры казулі. Напярэдадні для яе адаптавалі новае памяшканне. Відаць, з-за таго, што казуля адрозніваецца ад іншых прадстаўнікоў свайго віду малымі памерамі, яна змагла пакінуць вальер і выйсці на вуліцу. Пра знікненне казулі паведамілі міліцыянерам і ратавальнікам. Неўзабаве прагулку жывёлы спынілі і вярнулі яе назад у вальер. Дырэктар заапарка Віталь Гуменны кажа, што работнікі зрабілі новыя ўцёкі казулі немагчымымі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі