Па “справе баевікоў” першы вызвалены — Сяргей Барсток
30 сакавіка ўвечары з СІЗА вызвалены першы фігурант так званай “справы баевікоў”. Сяргей Барсток выйшаў пад падпіску аб неразгалошванні і падпіску аб нявыездзе. Пачуваецца ён нармальна.
Пра гэта Еўрарадыё распавяла яго жонка Аляксандра.
Аляксандра: “Ён пакуль пад падпіскай, таму я нічога не ведаю. Галоўнае, што ён дома. Учора пазваніў, сказаў, што хутка будзе”.
21 сакавіка ў кватэры Сяргея і Аляксандры прайшоў ператрус, падчас якога былі канфіскаваныя бінокль, жосткія дыскі. Цяпер у так званай справе “баевікоў” ужо 29 фігурантаў.