Пачало дзейнічаць пагадненне аб спыненні агню ў Сірыі
27 лютага пачало дзейнічаць пагадненне аб спыненні агню ў Сірыі. Яго падпісалі, пры пасярэдніцтве ЗША і Расіі, прадстаўнікі ўладаў Сірыі і шматлікіх апазіцыйных груповак (так званая "аб'яднаная апазіцыя"). Умовы перамір'я не распаўсюджваюцца на тэрарыстычныя групоўкі, якія дзейнічаюць у гэтай краіне (галоўная з іх — "Ісламская дзяржава").
Грамадзянская вайна ў Сірыі працягваецца ўжо 5 гадоў. Тэкст рэзалюцыі, прадастаўлены ЗША і Расіяй, быў падтрыманы Саветам бяспекі ААН. Ужо пасля пачатку дзеяння перамір'я ў правінцыі Хама адбыўся выбух, у выніку якога загінулі два чалавекі, паведамляе ВВС.
Фота: ria.ru