Пачаў працу сайт Музея грошай Нацбанка Беларусі
Паўгрош Вялікага княства Літоўскага, 1559 год / moneymuseum.by
Пачаў працу сайт Музея грошай Нацбанка Беларусі. Наведвальнікі маюць магчымасць здзейсніць віртуальны тур па яго залах, азнаёміцца з экспазіцыяй у рэжыме анлайн.
На сайце змешчаны віртуальны каталог з інфармацыяй аб прадметах, якія не толькі экспануюцца ў Музеі грошай, але і якія захоўваюцца ў яго запасніках. Таксама там сабраныя і сістэматызаваныя навуковыя матэрыялы па нумізматыцы, баністыцы, гісторыі банкаўскай справы і грашовага абарачэння на тэрыторыі Беларусі, адзначае прэс-служба Нацбанка.
На сайце можна забраніраваць экскурсію ў Музей грошай.
18 траўня адзначаецца Міжнародны дзень музеяў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.