Пачаўся продаж адзіночных квіткоў на матч БАТЭ — ПАОК

Пачаўся продаж адзіночных квіткоў на матч БАТЭ — ПАОК

З 1 кастрычніка пачаўся продаж адзіночных квіткоў на матч групавога раўнда футбольнай Лігі Еўропы БАТЭПАОК (Грэцыя). Ён пройдзе на "Барысаў-Арэне" 4 кастрычніка, пачатак у 22:00.

Як інфармуе прэс-служба ФК БАТЭ, набыць квіткі можна па ўсёй краіне ў любым пункце продажу Ticketpro. Рэалізуюць іх і ў касах "Барысаў-Арэны". Больш падрабязна гл. тут.

У нашай групе Лігі Еўропы лідыруюць БАТЭ і "Чэлсі" — па 3 ачкі. У першым туры барысаўчане ў Будапешце абыгралі "Відзі" (2:0), а англійскі клуб выйграў у гасцях у ПАОК (1:0).

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі