Пачынаецца суд над журналістам-палітвязнем Паўлам Падабедам
Павел Падабед / @bajby
У Мінскім гарадскім судзе сёння пачынаецца працэс над відэааператарам Паўлам Падабедам, паведамляюць у Беларускай асацыяцыі журналістаў. Журналіста абвінавачваюць у "стварэнні экстрэмісцкага фармавання альбо ўдзел у ім" ( ч.3 арт. 361-1 КК РБ). Санкцыя па гэтым артыкуле прадугледжвае да 6 гадоў калоніі. Падабед раней супрацоўнічаў з шэрагам незалежных медыя.
Паўла затрымалі ў студзені 2023 года. У той дзень ён пайшоў на пошту, каб аплаціць "плацёжкі" за навучанне сына, але аформіць паспеў толькі адзін плацёж. Калегі лічаць, што менавіта там яго і затрымалі. Першапачаткова яму далі 15 дзён арышту за распаўсюд "экстрэмісцкіх матэрыялаў". Але на волю ён так і не выйшаў. У дачыненні да журналіста завялі крымінальную справу.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.