Пад цяжарам снегу ў школе ў Ганцавіцкім раёне з'ехала страха

З-за снегавой нагрузкі пашкоджаны дах над спартзалай сярэдняй школы ў вёсцы Малькавічы Ганцавіцкага раёна.
Як паведамляе БЕЛТА, надзвычайнае здарэнне адбылося сёння зранку. Аднасхільны дах над спартзалай пашкоджаны на плошчы 400 кв.м. Будынак быў пабудаваны ў 1980 годзе. Шыферны дах фактычна з'ехаў наніз.

Дзякуючы таму, што здарэнне адбылося зранку, ніхто не пацярпеў. Доступ да будынку быў абмежаваны, заняткі ладзіліся ў іншых памяшканнях школы.

Па звестках выратавальнікаў, гэтае абрушванне стала ўжо 11-м з пачатку года і 10-м у лютым, прычына якіх - снегавая нагрузка.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі