Пад Дзяржынскам мужчына спрабаваў распаліць мангал і атрымаў апёкі 14% цела
Атрымаў моцныя апёкі цела
Уначы з суботы на нядзелю жыхар Дзяржынскага раёна хацеў распаліць мангал, каб прыгатаваць шашлыкі, але ў выніку моцна пацярпеў ад ўспышкі агню, піша Zerkalo са спасылкай на прэс-службу МНС.
Мужчыну ноччу прывезлі ў шпіталь з апёкамі. Медыкі перадалі інфармацыю аб агнявой траўме МНС.
Супрацоўнікі ведамства высветлілі, што мужчына пацярпеў на лецішчы ў садовым таварыстве "Буда" каля аднайменнай вёскі. Ён распальваў мангал, выкарыстоўваючы балончык з газам, а затым здарылася ўспышка газапаветранай сумесі.
У выніку пацярпелы атрымаў апёкі першай-трэцяй ступені даволі вялікіх памераў — 14%, або адной сёмай паверхні цела.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.