Пад Гроднам з поля скралі 600 кілаграмаў бульбы
У жыхара Гродзенскага раёна з поля выкапалі і выкралі бульбу. 15 верасня гаспадар яшчэ бачыў бульбу, а днём 18-га ўсё было выкапана, паведамляе grodno.mvd.gov.by. Бульбу выкапалі з дапамогай тэхнікі і вывезлі яе на аўтамабілі. Агулам з поля гаспадара скралі 600 кілаграмаў бульбы і нанеслі шкоды на 150 рублёў.
Падазраваных у крадзяжу цяпер шукаюць, па адпаведным артыкуле ўзбуджаная крымінальная справа.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.