Пад Кіевам знайшлі зніклага Булатава, яго катавалі, адразалі вуха (відэа)

Яго шукалі, прызначалі прэмію за інфармацыю пра месцазнаходжанне ў дзясяткі тысяч долараў. Безвынікова. І вось у чацвер, 30 студзеня, сам Дзмітрый патэлефанаваў сябрам. Высветлілася, што яго захапілі невядомыя, яны трымалі яго ў нейкім памяшканні, катавалі, адрэзалі частку вуха, распіналі, прабіўшы цвікамі рукі. Аўтамайданавец не ведае, хто яго скраў, толькі кажа, што яны гаварылі з расійскім акцэнтам, інфармуе сайт news.liga.net. Раней некаторыя ўкраінскія апазіцыйныя дзеячы заяўлялі, што за многімі выкраданнямі актывістаў стаяць "эскадроны смерці", якія прыехалі з Расіі з мэтай запалохвання ўкраінцаў.



30 студзеня Дзмітрыя Булатава адпусцілі — везлі на машыне, а пасля выкінулі ў снег. Ён прыйшоў у вёску Вішанкі Барыспальскага раёна пад Кіевам. Яго пусцілі ў адну з хат, адтуль ён і патэлефанаваў.


 

Такім ён быў да знікнення.


Фота з сацыяльных сетак, espreso.tv.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі