Пад Магілёвам на пераездзе лесавоз сутыкнуўся з цягніком (відэа)
Пацярпелі кіроўца аўтамабіля і машыніст цягніка.
Дарожна-транспартнае здарэнне адбылося 16 снежня каля 15.40. На рэгуляваным чыгуначным пераездзе каля вёскі Семукачы сутыкнуліся пасажырскі цягнік №372 "Львоў-Магілёў" і грузавы аўтамабіль.
Як паведамляе прэс-служба ратавальнікаў, пры аварыі пацярпелі кіроўца аўтамабіля і машыніст цягніка. Іх шпіталізавалі. Лакаматыў і аўтамабіль атрымалі механічныя пашкоджанні. Сярод пасажыраў цягніка пацярпелых няма, чыгуначнае палатно не пашкоджанае. Дапамога ратавальнікаў не спатрэбілася.
Затрымка ў руху трох цягнікоў склала 2 гадзіны 30 хвілін.
Фота — mchs.gov.by