"Пад прэсам": Лукашэнка вымушаны заставацца ва ўладзе з-за плямаў на Юпітэры
На мінулым тыдні ў Інтэрнэце актыўна абмяркоўвалася магчымасць адстаўкі ў 2008 годзе беларускага прэзідэнта. Нагодай для бурнай дыскусіі стаў выступ астролага Рыгора Квашы на круглым стале ў Маскоўскім Доме Журналіста, дзе ён заявіў, што праз год Лукашэнка можа пазбавіцца пасады.
Натуральна, што словы астролага тут жа разышліся амаль па ўсіх беларускіх электронных СМІ:
«У год Пацука ідзе кармічны ціск на лідэраў, якія нарадзіліся ў год Каня. А так атрымалася, што пры ўладзе шмат якіх дзяржаў стаяць людзі «коні». У Кітаі гэта Ху Дзінтао, у Беларусі — Лукашэнка, ва Украіне — Юшчанка, у Германіі — Меркель, у Амерыцы — дзяржсакратар Кандаліза Райс. Кожны з іх у 2008 годзе можа пазбавіцца сваёй пасады. Прэтэндэнты нумар адзін на вылет — Лукашэнка і Юшчанка. Абодва ўжо не кантралююць працэс».
Аднак другі знакаміты расійскі астролаг Павел Глоба прытрымліваецца іншага меркавання. Па яго словах, у беларусаў няма ніякіх падставаў думаць пра змену лідэра.
Аляксандр Шурачкін у артыкуле “Астролагі прадракаюць «заход зоркі» Лукашэнкі” (www.naviny.by) узгадвае, што яшчэ ў 2006 годзе Павел Глоба заявіў, што прэзідэнт Беларусі будзе “гнуць сваю лінію, пакуль жывы”:
"Аляксандр Рыгоравіч не цюфяк — асоба моцная, з Марсам у Казерогу”.
Цікава, што цяпер астролаг кажа пра 2016 год як пра верагодны тэрмін змены ўлады ў Беларусі:
“Лукашэнка прыйшоў да ўлады ў 1994 годзе, калі на Юпітэр упала камета. Плямы на Юпітэры, як наступства ўдара каметы, будуць доўжыцца два цыклы сонечнай актыўнасці. Гэта прыблізна 22 гады. Дадайце 22 гады да 94. гэта будзе 2016 год.
Такім чынам, цыкл можа быць вычарпаным толькі да 2016 года. Так што да 2016 года ў вас не будзе ніякіх татальных зменаў”.
Зрэшты, сам Лукашэнка летась, наведваючы цэнтральнае сховішча Нацбанка, сказаў, што будзе знаходзіцца ва ўладзе пакуль залаты запас краіны не павялічыцца да $10 млрд.:
“Мы з табою (звярнуўся прэзідэнт да старшыні Нацбанка Пятра Пракаповіча) будзем ва ўладзе, пакуль не створым золатавалютны запас 100 тонн. Толькі пасля гэтага мы перададзім уладу іншым”, - цытуе Лукашэнку “Тэлеграф”.
Цалкам верагодна, што пры цяперашнім росце залатога запасу Беларусі ў прэзідэнта атрымаецца дасягнуць запланаванага якраз да 2016 года.
Наўрад ці варта сур'ёзна ставіцца да такіх прагнозаў, справа нават не ў тым, спраўдзяцца яны альбо не. Цікавы рэзананс, які выклікаюць такія заявы, – гэта як лакмусавая паперка, па якой можна вызначыць настрой у грамадстве. Журналісты звяртаюць увагу на тое, што, па іх меркаванні хвалюе людзей сёння. Наўрад ці было якое беларускае Інтэрнэт-выданне, якое б не працытавала словы Квашы пра хуткую адстаўку Лукашэнкі.
На форуме “Нашай Нівы” хтосьці напісаў: “справа не ў бездакорных выкананнях прадказанняў , а у патэнцыяльнай магчымасці для гэтага”. Следам за ім ідзе яшчэ адзін каментар – “Астролаг ляпнуў, а на душы аж пасвятлела”.
“Комсомольская правда в Беларуси” вырашыла выцягнуць з тэмы ўсё, што магчыма, і разгледзела якасць кіраўніцтва краіны з пункту гледжання фэн-шуй, старажытнага кітайскага вучэння.
Артыкул у “Камсамолцы” называецца – “У няўдачах беларускага ўраду вінаваты фэн-шуй”. Журналіст, напрыклад, прапаноўвае прыбраць стаянку перад будынкам “Белтрансгазу”, каб палепшыць энергетыку. Магчыма, тады, кажа ён, нам прасцей будзе дамовіцца пра цану на газ на наступны год.