Пад расійскім абстрэлам ледзь не загінула журналістка беларускага сайта
Разбураны шматпавярховік / t.me/dsns_telegram/
Пад расійскім абстрэлам ледзь не загінула ўкраінская журналістка беларускага сайта "Салідарнасць". Яна жыве ў шматпавярховіку ў Крывым Рогу ва Украіне, куды ў панядзелак трапіла расійская ракета. Дзяўчыну завуць Кацярына Сельдзерэева. Па шчаслівай выпадковасці ў момант абстрэлу яе не было дома. Але яе кватэра цяпер разбураная.
У Крывым Рогу расійская ракета разбурыла секцыю жылога дома з 4 па 9 паверхі. На месцы прылёту ўзнік пажар. Загінулі 4 чалавекі, пацярпелі больш за 40.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.