Пад Салігорскам перакуліўся школьны аўтобус з дзецьмі

Пад Салігорскам перакуліўся школьны аўтобус з дзецьмі

Каля вёскі Чаланец Салігорскага раёна сёння перакуліўся школьны аўтобус з пасажырамі, паведамляе прэс-служба МУС. ДТЗ адбылося 10 студзеня каля 7:50.

61-гадовы кіроўца школьнага аўтобуса МАЗ збіў на дарозе раварыста, які ехаў у спадарожным кірунку. пры гэтым школьны аўтобус з'ехаў у кювет і перакуліўся. 58-гадовы раварыст загінуў на месцы.

У салоне былі 11 дзяцей і трое настаўнікаў. Дзеці пры здарэнні, як паведамляецца, не пацярпелі. Адна з настаўніц была дастаўленая ў лякарню для аказання медыцынскай дапамогі.

На месцы здарэння працуюць супрацоўнікі ДАІ, следча-аператыўная група.

Пад Салігорскам перакуліўся школьны аўтобус з дзецьмі
ДТЗ са школьным аўтобусам пад Салігорскам / t.me/pressmvd
Пад Салігорскам перакуліўся школьны аўтобус з дзецьмі
ДТЗ са школьным аўтобусам пад Салігорскам / t.me/pressmvd

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі