Лукашэнка правядзе перад выбарамі чарговы "Усебеларускі народны сход"

Аляксандр Лукашэнка думае пра 2025 год

Аляксандр Лукашэнка думае пра 2025 год / kommersant.ru

10 верасня Аляксандр Лукашэнка правёў нараду, прысвечаную будучым прэзідэнцкім выбарам, якія мусяць прайсці ў 2025 годзе. На ёй прысутнічалі кіраўнік яго Адміністрацыі, кіраўнікі Нацыянальнага сходу, дзяржсакратар Саўбеза і старшыня КДБ. Дата выбараў не была названая. Лукашэнка абураўся, што ў інтэрнэце дату ўжо назвалі23 лютага 2025-га. І, каб не пацвярджаць, сказаў, што "наступныя выбары... мы павінны правесці не пазней за 20 ліпеня". А кіраўнік ЦВК Ігар Карпенка дадаў, што нібыта "ёсць чатыры магчычыя даты", але называць іх не будзе "да кансультацый" з дэпутатамі Палаты прадстаўнікоў пасля адкрыцця 17 верасня іх сэсіі.

"Гэтыя выбары павінны скончыць фарміраванне абноўленай палітычнай сістэмы нашай дзяржавы", — заявіў Аляксандр Лукашэнка. Ён збіраецца правесці перад імі чарговы "Усебеларускі народны сход". Яго могуць прызначыць на пачатак наступнага года. "Мы павінны прадставіць людзям стратэгію на пяцігодку і вызначыць асноўныя напрамкі нашага развіцця", — цытуе словы Лукашэнкі яго прэс-служба.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі