Пад Салігорскам рабаўнік уцёк ад пагоні на коннай фурманцы

Салігорскі рабаўнік уцякаў ад пагоні на фурманцы / pixabay.com
Салігорскі рабаўнік уцякаў ад пагоні на фурманцы / pixabay.com

Пагоня ў стылі вестэрнаў адбылася ў Салігорскім раёне. Падрабязнасці здарэння расказалі ў прэс-службе УУС Мінскага аблвыканкама.

Скотнік аднаго з прадпрыемстваў Салігорскага раёна скраў на ферме шэсць мяхоў камбікорму — больш за 200 кілаграмаў. Гэта адбылося роста на вачах у вартаўніка. Вартаўнік пагнаўся за зламыснікам, але той уцёк на коннай фурманцы разам з сваёй здабычай.

У міліцыі адзначаюць, што конь і фурманка, якімі скарыстаўся рабаўнік, таксама належаць ферме.

Цяпер корм вернуць законнаму ўласніку, а на няўдачлівага выкрадальніка пачалі крымінальную справу за рабаванне.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі