Пад Смаргонню паставілі навагоднюю ялінку з саломы (фота)
Каля вёскі Суцькава ў Смаргонскім раёне з'явілася незвычайная ялінка, піша мясцовая раёнка "Светлы шлях".
Зрабілі яе работнікі КСУП "Сінькі" з саламяных цюкоў. Паведамляецца, што навагодняя інсталяцыя арганічна ўпісалася ў вясковы пейзаж.
Дарэчы, скульптуры з саламяных цюкоў на беларускіх палетках не рэдкасць. На днях фотаздымак з саламянымі "авечкамі" размясціў у Instagram міністр замежных спраў Уладзімір Макей. На фота мужчына, падобны да самога міністра, дубцом паганяе саламяных "авечак". Здымак падпісаны па-беларуску: "На выпасе. Восеньскія замалўкі з натуры". Гэта першы беларускамоўны допіс Макея ў Instagram.
Звычайна сельскія работнікі робяць з саламяных цюкоў трактары альбо чалавечыя фігуры: перад чэмпіянатам свету па хакеі 2014 года пад Гроднам паставілі саламяных хакеістаў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.