Падаткавікі накіравалі 70 тысяч паведамленняў "дармаедам"
Міністэрства па падатках і зборах накіравала каля 70 тысяч паведамленняў грамадзянам Беларусі, якіх падазраюць у "дармаедстве". Такую лічбу інфармагенцтву БЕЛТА назвалі ў аддзеле інфармацыйна-растлумачальнай працы МПЗ.
"На 22 лістапада падатковымі органамі выслана каля 70 тысяч апавяшчэнняў на выплату збору на фінансаванне дзяржаўных выдаткаў. Паступіла ў бюджэт дадзенага плацяжу больш 2,5 млн рублёў", — заявілі падаткавікі.
Дарэчы, "дармаедаў", якія будуць плаціць адпаведны падатак, насамрэч можа быць менш за 70 тысяч. Бо грамадзяне, якім прыйшло паведамленне, могуць падаць дакументы, якія даказваюць, што ён не павінен плаціць збор або сума налічаная няправільна.