Падаткавікі прапануюць грамадзянам “здаваць” нелегальных таксістаў

Падаткавікі прапануюць грамадзянам “здаваць” нелегальных таксістаў

Міністэрства падаткаў і збораў прапануе грамадзянам паведамляць у падатковыя органы пра нелегальных таксістаў. Як паведамляе прэс-служба ведамства, падаткавікі звяртаюцца з такой просьбай да беларусаў “у мэтах абароны інтарэсаў і развіцця бізнесу легальных перавозчыкаў”.

Грамадзян просяць па магчымасці ўказваць нумарныя знакі транспартных сродкаў, на якіх незаконныя таксісты перавозяць пасажыраў.

МНС таксама нагадвае, што падатковыя органы на сталай аснове праводзяць кантрольныя мерапрыемствы па выяўленні і спыненні незарэгістраванай дзейнасці ў галіне пасажырскіх перавозак.
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі