Падаткавікі правялі на "Ждановічах" 40 пазапланавых праверак за 3,5 месяца
За тры з паловай месяца 2016 года мінскія падаткавікі правялі 40 пазапланавых тэматычных аператыўных праверак на рынку "Ждановічы". Пра гэта на аператыўнай нарадзе ў Мінгарвыканкаме паведаміў начальнік інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах па Мінску Андрэй Сабалеўскі.
Асноўныя парушэнні на "Ждановічах" датычаць парадку прыёму наяўных грошай і захоўвання тавару без дакументаў, якія пацвярджаюць яго набыццё. Па выніках кантрольных мерапрыемстваў падаткавікі арыштавалі таварна-матэрыяльныя каштоўнасці на суму 7,5 млрд рублёў, пішуць "Мінск-навіны".
Агулам падаткаплатнікі сталіцы за I квартал 2016 г. у кансалідаваны бюджэт ўнеслі 23,3 трлн. рублёў, У тым ліку ў мясцовы — 9 трлн руб.
План па зборы падаткаў выкананы на 101,4%. Дадаткова да запланаванага паступіла больш за 320 млрд руб.