Падазраваны ў забойстве расійскага банкіра скончыў жыццё самагубствам

На месцы забойства банкіра Міхаіла Яхантава і яго сям'і / прэс-служба СК РФ​
На месцы забойства банкіра Міхаіла Яхантава і яго сям'і / прэс-служба СК РФ​

Андрэй Скрыпкін, які падазраецца ў забойстве расійскага банкіра і яго сям'і, скончыў жыццё самагубствам у ІЧУ Віцебска, паведамляе ТАСС са спасылкай на свае крыніцы ў праваахоўных органах.

Пазней стала вядома, што Следчы камітэт Беларусі пачаў праверку па факце гібелі Скрыпкіна. Следча-аператыўная група працуе ў ізалятары, праводзіць агляд.

"У цяперашні час атрыманыя дадзеныя паказваюць на тое, што мела месца самагубства",цытуе БЕЛТА афіцыйнага прадстаўніка беларускага СК Юлію Ганчарову.

Пра затрыманне Скрыпкіна стала вядома напярэдадні. Ён — былы партнёр забітага, кіраўніка збанкрутаванага "Смаленскага банка" Міхаіла Яхантава. Паводле звестак расійскіх СМІ, у аўторак Скрыпкін прыйшоў да Яхантава абмеркаваць фінансавыя справы. Разгарэўся канфлікт, які скончыўся трагедыяй. Загінулі сам Яхантаў, яго жонка і дзіця.

Расійскія паліцэйскія даволі хутка выявілі падазраванага — дапамаглі камеры на вуліцы побач з домам, дзе адбылося забойства. Скрыпкіна затрымалі на працягу сутак у адным з гатэляў Віцебскай вобласці. Ён планаваў праз Беларусь выехаць у адну з заходніх краін. Яго змясцілі ў ІЧУ, ішла гаворка пра яго экстрадыцыю ў Расію.

Загінулы Яхантаў раней быў судзімы за растрату і наўмыснае банкруцтва. У сакавіку 2019 года Цвярскі суд Масквы прызнаў яго і яшчэ трох былых топ-менеджараў "Смаленскага банка" вінаватымі ў буйной растраце і наўмысным банкруцтве.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі