Падчас страляніны ў бізнэс-цэнтры ў ЗША загінулі тры чалавекі

Падчас страляніны ў бізнэс-цэнтры ў ЗША загінулі тры чалавекі

У будынку бізнес-цэнтра ў горадзе Эджвуд амерыканскага штата Мэрыленд адбылася страляніна. Пры гэтым загінулі тры чалавекі, двое атрымалі раненні, інфармуе БЕЛТА.

Параненыя знаходзяцца ў цяжкім стане. Амерыканскія праваахоўнікі шукаюць чалавек, які адкрыў агонь, бо ён здолеў уцяцы з месца злачынства.

Паводле звестак паліцыі, агонь з пісталета адкрыў 37-гадовы Радзі Лабіб Прынс. Пасля страляніны ён сеў у аўтамабіль і з'ехаў з месца здарэння. Ёсць меркаванне, што нападнік працаваў разам з ахвярамі ў адной будаўнічай кампаніі. Матывы яго дзеянняў пакуль невядомыя.

Паліцыя кажа пра "эпізод гвалту на працоўным месцы" і адмаўляе сувязь з тэрарызмам.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі