Падчас тарнада ў ЗША загінулі больш за 20 чалавек
Падчас тарнада на ўсходзе ЗША загінулі 23 чалавекі. Стыхія ў нядзелю абрынулася на штат Алабама, хуткасць ветру ў эпіцэнтры дасягала 266 км/г. Сярод загінулых ёсць дзеці. Колькасць ахвяраў можа павялічыцца, інфармуе "Бі-Бі-Сі".
3 сакавіка праводзілася ратавальная аперацыя. Яна аднавілася ў панядзелак. Ратавальнікам даводзіцца разбіраць завалы на месцы разбураных шматлікіх дамоў. Тысячы жыхароў штата засталіся без электрычнасці.
Reuters