Падчас урагану ў маскоўскім рэгіёне пацярпеў адзін беларус

Падчас урагану ў маскоўскім рэгіёне пацярпеў адзін беларус

Падчас учорашняга ўрагану ў маскоўскім рэгіёне пацярпеў адзін беларус. Мужчыне 40 гадоў. Ён атрымаў шматлікія траўмы і шпіталізаваны ў Дамадзедаўскую цэнтральную гарадскую бальніцу ў стане сярэдняй цяжкасці (у яго закрытыя траўмы жывата і грудной клеткі, пералом рэбраў, вывіх левага пляча), інфармуе БЕЛТА са спасылкай на пасольства Беларусі ў Расіі.

Беларускія дыпламаты адсочваюць сітуацыю з беларускім грамадзянінам, падтрымліваюць кантакт з урачом, які займаецца яго лячэннем.

Падчас урагану ў Маскве загінулі 11 чалавек, пацярпелі 168. У Падмаскоўі загінулі 5 чалавек, 34 шпіталізаваныя. Дзе менавіта пацярпеў беларус і пры якіх абставінах, не паведамляецца.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі