Падчас выканання гімна аршанскія хакеісты не трымалі руку на сэрцы — штраф
Федэрацыя хакею Беларусі, якую ачольвае Дзмітрый Баскаў, аштрафавала на 675 рублёў аршанскі "Лакаматыў". Прычына — перад пачаткам аднаго з матчаў нацыянальнага чэмпіянату падчас выканання дзяржаўнага гімна Беларусі пяць хакеістаў не трымалі руку на сэрцы.
Як піша "Трыбуна", спартыўныя чыноўнікі падкрэсліваюць, што такую працэдуру патрабуе рэгламент турніру. У выніку штраф выплацяць згаданыя пяць аршанскіх хакеістаў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.