Пагалоўе свіней у Беларусі пасля свіной чумы аднаўляецца кепска
Пра гэта заявіў старшыня Дзяржкантролю Леанід Анфімаў.
Даручэнне Лукашэнкі па аднаўленні і павелічэнні пагалоўя свіней у краіне знаходзіцца пад пагрозай зрыву. Пра гэта журналістам паведаміў старшыня Камітэта дзяржкантроля Леанід Анфімаў, перадае БЕЛТА.
Чыноўнік нагадаў, што беларускі кіраўнік загадаў аднавіць пагалоўе свіней да таго ўзроўню, які быў да ўспышкі свіной чумы ў Беларусі. Аднак праверкі, праведзеныя Дзяржкантролем у розных рэгіёнах, паказваюць, што пакуль што гэта нерэальна. Некаторыя гаспадаркі, напрыклад на Гродзеншчыне, замест аднаўлення пагалоўся зрабілі акцэнт на прырост вагі свіней. Але, кажа Анфімаў, на сёння няма і прыростаў, якія б маглі кампенсаваць пагалоўе.
"Пакуль мы назіраем з боку органаў мясцовай улады і аграрыяў хаатычны рух у гэтым кірунку: меры быццам бы і прымаюцца, але пакуль належнага эфекту не відаць", — паведаміў Анфімаў.
Фота — groni.ru