Пакаралі друкароў, якія “павялічылі” насельніцтва Беларусі ў мільён разоў

Пакаралі друкароў, якія “павялічылі” насельніцтва Беларусі ў мільён разоў

У Беларусі на вокладку школьнага дзённіка для 5-11 класаў трапіла кур’ёзная памылка. Там вялікімі чырвонымі літарамі напісана пра нашу краіну наступнае: “Насельніцтва — 9 503 807 млн чалавек (паводле апошняга перапісу насельніцтва)”. Пра гэтую памылку на сваёй старонцы ў Facebook напісаў вядомы рэпетытар Яўген Лівянт: “Рост насельніцтва краіны ў 1000000 разоў! Неабходна тэрмінова прызнаць гэты дзённік незаконным…”.

Партал tut.by высветліў, што памылку дапусцілі супрацоўнікі Паліграфкамбіната імя Якуба Коласа, і іх ужо пакаралі. Яны забыліся паставіць коску пасля лічбы “9”. У беларускім варыянце дзённіка памылку паспелі выправіць, прыбралі “млн”, а вось рускі варыянт надрукавалі з памылкай. Колькі іх трапіла ў продаж, на камбінаце не змаглі сказаць.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі