Пакуль ва ўсёй Беларусі трапічная спёка, у Вілейцы — усяго +19
Горад для жыцця!
Па-сапраўднаму трапічная спёка прыйшла ў Беларусь у другой дэкадзе ліпеня. У суботу 13 ліпеня ў некаторых рэгіёнах рэгістравалася +37 і нават вышэй — як, напрыклад, у Жыткавічах.
Але такая тэмпература не ва ўсёй краіне. Зусім нечакана знайшліся месцы ўнутры Беларусі, куды можна ўцячы ад гэтай спёкі. У першую чаргу, гэта Вілейка — там па стане на 15:30 суботы было менш за 20 градусаў цяпла. Трохі цяплей у Валожыне і Ашмянах, але таксама даволі камфортна.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.