Пакупніца знайшла драўляныя палачкі ў бабруйскім зефіры

Пакупніца знайшла драўляныя палачкі ў бабруйскім зефіры

Жыхарка Ліды вельмі здзівілася купленаму ў краме "Бабруйскаму" зефіру вытворчасці ААТ "Чырвоны харчавік". У купленых прадуктах яна знайшла драўніну, піша tut.by.

"Зефіркі былі літаральна нашпігаваныя драўлянымі ці то пілавіннем, ці то палачкамі, падобнымі да запалак. Для баброў, ці што?.. А калі б дзіця з'ела і падавілася?" — абураецца лідчанка

На фабрыцы "Чырвоны харчавік" кажуць, што "ўпершыню бачаць такую ​​колькасць драўлянай дранкі такіх буйных памераў у дзвюх паловах адной зефіркі". 

Вытворцы тлумачаць, што захавалі класічныя тэхналогіі пры вырабе зефіру: "Мы захавалі працэс адсадкі прадукцыі на драўляныя дошкі. На натуральным матэрыяле зефір "дыхае" і сушыцца на працягу сутак. Толькі потым пакуецца". 

На фабрыцы мяркуюць, што пры зняцці зефіру з дошак магла адкалоцца драўляная дранка і трапіць у прадукцыю. У кожным разе сітуацыю называюць недапушчальнай і абяцаюць правесці дадатковы інструктаж з работнікамі цэха.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі