Палац Радзівілаў у Дзятлаве выставілі на таргі. Ён падаражэў у 688 разоў
Палац Радзівілаў у Дзятлаве (Гродзенская вобласць) выставілі на таргі. За яго хочуць амаль 31 тысячу рублёў. Інфармацыя пра гэта размешчаная на сайце Дзяржкаммаёмасці.
Палац Радзівілаў у Дзятлаве пабудаваны ў сярэдзіне XVIII стагоддзя. Гэта самы каштоўны помнік архітэктуры ў горадзе. Раней там размяшчаўся корпус раённай бальніцы.
Сёння лот названы "будынкам былога палаца". Двухпавярховая сядзіба размешчаная ў Дзятлаве на вуліцы Перамогі. Цяпер нам ніхто не жыве.
Аўкцыён прызначаны на 11 жніўня, а заяўкі неабходна падаць да 5 жніўня.
Гэта не першая спроба ўладаў знайсці пакупнікоў на палац. Папярэднія таргі спрабавалі правесці ў верасні 2021 года. Тады за будынак выставілі сімвалічную цану ў 145 рублёў. Але ўсё роўна ніхто не набыў. Што змянілася?
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.