Палата прадстаўнікоў прыняла закон пра завочныя суды

Палата прадстаўнікоў прыняла закон пра завочныя суды

12 траўня Палата прадстаўнікоў прыняла ў першым чытанні законапраект змяненняў у Крымінальна-працэсуальны кодэкс, паведамляе яе прэс-служба. У іх прадугледжваецца "спецыяльная вытворчасць" для разгляду крымінальных спраў супраць абвінавачанага, які знаходзіцца за межамі Беларусі. 

Змены датычаць спраў па артыкулах аб злачынствах супраць міру і бяспекі чалавецтва, супраць дзяржавы, шэрагу іншых злачынстваў, здзяйсненне якіх пагражае нацыянальнай бяспецы.

Дагэтуль у беларускім заканадаўстве не было завочнага крымінальнага пераследу на дасудовай стадыі. На думку дэпутатаў, гэта перашкаджае далейшаму расследаванню і прыняццю рашэння аб перадачы крымінальнай справы пракурору для накіравання ў суд, калі замежная дзяржава адмаўляецца аказваць прававую дапамогу.

Цяпер крымінальныя справы па спецыяльнай вытворчасці можна пачынаць без запыту аб выдачы асобы для прыцягнення да крымінальнай адказнасці. Такую пастанову можа выдаць генпракурор альбо старшыні СК, КДБ са згоды генпракурора.

Каб закон набыў моц, яго павінна прыняць Палата прадстаўнікоў, потым неабходна ўхваленне Савета Рэспублікі. Пасля гэтага ён ідзе на подпіс Аляксандру Лукашэнку

Дарэчы, якраз сёння стала вядома, што Польшча адмовілася выдаць у Беларусь Сцяпана Пуцілу, а Літва — Святлану Ціханоўскую.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі