Палата прадстаўнікоў замацавала завочны суд над тымі, хто з'ехаў за мяжу
Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў прынялі ў другім чытанні закон, які ўводзіць завочны суд над абвінавачанымі, якія з'ехалі за мяжу.
У прыватнасці, гэта датычыць гэта датычыць злачынстваў супраць дзяржавы, якія нясуць пагрозу нацыянальнай бяспецы. У Беларусі такія абвінавачанні выстаўляюцца палітычным апанентам улады.
Ініцыяваць такі суд могуць генпракурор альбо старшыні Следчага камітэта і КДБ са згоды генпракурора.
У першым чытанні законапраект быў прыняты 12 траўня.
Цяпер яго павінен ухваліць Савет Рэспублікі, пасля чаго закон накіруюць на подпіс Аляксандру Лукашэнку.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.