Паліна Рэспубліка ўпершыню выступіла ва Украіне (фота)

Пераможца “Бардаўскай восені 2011” Паліна Рэспубліка дала першы ў жыцці канцэрт ва Украіне. 19-гадовая беларуская спявачка выступіла ў кіназале Валынскай абласной філармоніі ў Луцку.

Паліна выйшла на сцэну разам з кантрабасістам Эрыкам Арловым і гітарыстам Уладзем Пыльчанкам. На выступ сабралася поўная зала!

У адным канцэрце з Палінай Рэспублікай у акустычным фармаце выступіў луцкі гурт "Фіолет".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі