Паліна Рэспубліка і Intelligency запісалі трэк і знялі кліп у полі пры – 10
Паліна Рэспубліка далучылася да гурта Intelligency і запісала з музыкамі сумесны трэк “Вода”. Разам новаспечаная калабарацыя таксама зняла відэа на песню. Самае цікавае, што музыкі пазнаёміліся 3 студзеня, а ўжо 6-га знялі кліп. Працэс здымак і запісу на рэкордэр праходзіў у снежным полі пры -10.
“Усім прадуктыўнасці, маладосці і прагі”, — напісала пад відэа Паліна Рэспубліка.
Дарэчы, 13 студзеня Паліна сыграе сольны канцэрт у культурным цэнтры "Корпус".