Загінулы 18-гадовы футбаліст Фёдар Паланейчык — брат спявачкі PALINA

Футбаліст выступаў на полі пад 22-м нумарам і загінуў 22-га верасня

Футбаліст выступаў на полі пад 22-м нумарам і загінуў 22-га верасня / vk.com

Загінулы 18-гадовы беларускі футбаліст Фёдар Паланейчык — брат спявачкі PALINA (Паліны Рэспублікі), піша "Наша ніва". Уначы 22 верасня ён трапіў у ДТЗ, сам знаходзіўся за рулём аўтамабіля.

Развітанне з Фёдарам Паланейчыкам пачнецца з 18-й гадзіны ў сталічным Елізавецінскім манастыры (Выгоцкага, 2), а пахаванне адбудзецца на Паўночных могілках 24 верасня ў 14:00.

Паланейчык — выхаванец ФК "Мiнск", выступаў за каманду БДУ ў другой лізе. Пра яго згадваюць, як пра "таленавітага і яркага футбаліста, як добрага і жыццярадаснага чалавека".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі