Палітолаг: На саміце G7 Дональд Трамп кінуў Ангеле Меркель дзве цукеркі

Палітолаг: На саміце G7 Дональд Трамп кінуў Ангеле Меркель дзве цукеркі

На саміце G7, які 8-9 чэрвеня прайшоў у Канадзе, амерыканскі прэзідэнт Дональд Трамп кінуў канцлеру Германіі Ангеле Меркель дзве цукеркі. Пра гэты інцыдэнт распавёў амерыканскі палітолаг Ян Брэмер. Як вядома, на саміце паміж прэзідэнтам ЗША і іншымі лідарамі краін узніклі рознагалоссі. Найперш з-за гандлёвай палітыкі і "расійскага пытання".

Брэмер распавёў, што інцыдэнт з цукеркамі адбыўся бліжэй да заканчэння саміту. Трамп не хацеў падпісваць выніковы дакумент. І тады на яго паспрабавалі "націснуць".

"У выніку ён пагадзіўся, сказаў, што падпіша гэта, — распавядае палітолаг. — І ў гэты момант ён устаў, сунуў руку ў кішэню свайго пінжака, дастаў адтуль дзве цукеркі Starburst, кінуў іх на стол і сказаў Меркель: "Вось, Ангела, не кажы, што я ніколі нічога табе не даю".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі