Палітвязень Арцём Пракапенка напісаў прашэнне аб памілаванні

Палітвязень Арцём Пракапенка напісаў прашэнне аб памілаванні на імя Аляксандра Лукашэнкі. На гэты крок ён рашыўся пад ціскам сваіх бацькоў. Прашэнне было напісанае яшчэ ў лютым, але дагэтуль ніякага адказу няма.

Пракапенка быў асуджаны па гэтак званай “справе анархістаў” і атрымаў 7 гадоў пазбаўлення волі за пашкоджанне афіцыйнага будынка. У турму ён патрапіў у 20 гадоў і на яго істотна паўплывала пенітанцыярная сістэма: хлопец мала камунікаваў са знешнім светам, амаль не пісаў лістоў, працаваў у калоніі №15 Магілёва.

Бацькі Арцёма цягам двух гадоў прасілі сына напісаць прашэнне аб памілаванні, каб вызваліць сына, аднак палітвязень доўгі час адмаўляўся ад такога кроку, паведамляе сайт spring96.org

Павел Сырамолатаў, якога судзілі разам з Арцёмам, напісаў заяву аб памілаванні ў 2012 годзе і быў вызвалены ў тым жа годзе. Акрамя таго, па працэдуры памілавання былі вызваленыя больш за 30 палітвязняў, сярод якіх Павел Вінаградаў, Андрэй Саннікаў, Дзмітрый Бандарэнка, Дзмітрый Ус і іншыя. Але толькі частка з іх прасіла пра памілаванне.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі