Палітвязень Міхаіл Зубкоў абвясціў сухую галадоўку ў ШІЗА калоніі

Міхаіл Зубкоў / t.me/viasna96
Міхаіл Зубкоў / t.me/viasna96

У калоніі №14 у Навасадах абвясціў сухую галадоўку палітвязень з Гомеля Міхаіл Зубкоў, паведамляе Радыё "Свабода".

Ён пратэстуе супраць незаконнага змяшчэння ў штрафны ізалятар.

Зубкоў удзельнічаў у пратэстах у Гомелі ў 2020-м, потым выехаў у Расію. Там яго затрымалі і выдалі ў Беларусь, не зважаючы на забарону Еўрапейскага суда па правах чалавека. Зубкова асудзілі на тры гады калоніі.

Як паведамляла Еўрарадыё, у той жа калоніі, дзе адбывае тэрмін Зубкоў, днямі з акна выкінуўся зняволены.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі