Палітвязня Артура Фінькевіча пачнуць судзіць яшчэ сёлета

Суд над палітвязнем Артурам Фінькевічам пачнецца ў снежні, прыблізна праз два тыдні. Крымінальная справа ўжо перададзеная ў Кастрычніцкі раённы суд Магілёва. Фінькевіча абвінавачваюць у парушэнні рэжыму падчас адбыцця пакарання на “хіміі” ў магілёўскай спецкамендатуры. Цяпер палітвязень утрымліваецца ў следчым ізалятары і на суд яго прывязуць пад аховай.

Артуру Фінькевічу ў горшым выпадку пагражае да трох гадоў зняволення.

Радыё Свабода

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі