Палітвязня Яўгена Афнагеля пазбавілі працяглага спаткання і садзяць у ШІЗА
Праваабаронцы паведамляюць пра ціск на палітвязня Яўгена Афнагеля ў наваполацкай калоніі.
19 студзеня Афнагеля закінулі ў штрафны ізалятар (ШІЗА) на 10 сутак. Пасля выхаду ён паведаміў сваякам, што неўзабаве яго зноў пасадзяць у ШІЗА. Прычыны такога пакарання невядомыя.
Акрамя таго адміністрацыя калоніі пазбавіла Афнагеля працяглага спаткання.
Яўген Афнагель — каардынатар "Еўрапейскай Беларусі". 25 траўня 2021 года ён быў асуджаны на 7 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Суд над актывістамі "Еўрапейскай Беларусі" і Паўлам Севярынцам быў закрытым.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.